Музыкі патлумачылі адмову тым, што арганізатары не выканалі ўзятыя на сябе фінансавыя абавязкі.

Сумесны канцэрт «Без білета» і J:Морс быў заяўлены на 11 мая ў пінскім Лядовым палацы. Аднак, першы гурт на сцэне не з'явіўся. Да гледачоў выйшаў гукарэжысёр каманды Андрэй Лапс, які патлумачыў, што арганізатары не выканалі фінансавыя абавязкі перад «Без білета».

Каманда Віталіка Артыста ад’ехала ў Мінск і па дарозе пракаментавала сітуацыю на сваёй старонцы ў сацсетцы: «Цягам 2-3 месяцаў арганізатары канцэрта кармілі нас казкамі, якія так і не сталі явай, нават пасля таго, як гурт гатовы быў выйсці на сцэну. Нам толькі крыўдна, што мы не сустрэліся з вамі, выходзіць, падманулі і вас. Патрабуйце вяртання грошай!».

Выданне «Виртуальный Брест» піша, што прычынай канфлікту стала сума ў 11% ад ганарару музыкаў. Цікава, што летась «Без билета» адмовіліся ад канцэрту ў Брэсце праз слабы продаж. На канцэрт у Пінску папярэдне было прададзена каля траціны ўсіх квіткоў (тутэйшы лядовы палац зьмяшчае 640 чалавек). Прысутныя журналісты зазначаюць, што людзей на канцэрт прыйшло нямала, шмат хто планаваў набыць квіткі непасрэдна перад пачаткам імпрэзы. Аднак, пры гэтым дзясяткі людзей здалі квіткі, калі дазналіся, што адзін з гуртоў не выступіць.
J:Морс прыняў рашэнне адыграць канцэрт у Пінску – родным горадзе Уладзіміра Пугача. Лідар гэтай каманды выказаў перакананасць, што канфлікты музыкаў з арганізатарамі не павінны адбівацца на гледачах.

XXXX

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?