11 мая быў абвешчаны пераможца конкурсу «Містар Беларусь—2014». Конкурс праходзіў 30 красавіка ў Палацы спорту, тады журы выбрала тройку намінантаў, а пераможцу, які атрымаў тытул і галоўны прыз, выбралі тэлегледачы шляхам інтэрактыўнага галасавання ў эфіры тэлеканала АНТ.

Кірыл Дыцэвіч — ураджэнец горада Бярозы (Брэсцкая вобласць). Яму 21 год, ён вучыцца на другім курсе акцёрскага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Галоўны прыз пераможцу — экзатычны тур па запаведніках Афрыкі.

Два фіналісты Павел Баканаў і Аляксандр Пархімовіч атрымалі тытулы «Віцэ-містар Беларусь — 2014» і грашовае ўзнагароджанне.

Тытул «Містар стыль» атрымаў Сяргей Біндалаў, «Містар мужчынская салідарнасць» — Ян Маерс. Самым эфектным атлетам («Містар фітнес») названы Сяргей Сасноўскі. Найбольш фотагенічны ўдзельнік — Юрый Луцэнка. «Містарам спорт» стаў Канстанцін Бельскі, «Містарам глядацкіх сімпатый» — Сяргей Чарвінскі.

XXX

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?