Свет3838

Данецкая рэспубліка абвясціла незалежнасць, просіцца ў склад Расіі

Абвяшчэнне вынікаў рэферэндуму ў Луганску. Фота Ройтэрз.

Данецкая народная рэспубліка (ДНР) абвясціла сябе суверэннай дзяржавай па выніках рэферэндуму аб статусе рэгіёна, заявіў у панядзелак сустаршыня часовага ўрада ДНР Дзяніс Пушылін.

«Мы, народ Данецкай народнай рэспублікі, па выніках рэферэндуму, праведзенага 11 мая 2014 года, і грунтуючыся на дэкларацыі аб суверэнітэце ДНР, аб'яўляем, што з гэтага часу ДНР з'яўляецца суверэннай дзяржавай. <…> Зыходзячы з волевыяўлення народа Данецкай народнай рэспублікі і для аднаўлення гістарычнай справядлівасці просім Расійскую Федэрацыю разгледзець пытанне аб уваходжанні Данецкай народнай рэспублікі ў склад Расійскай Федэрацыі», — зачытаў Пушылін «заклік ДНР».

У панядзелак, каментуючы вынікі рэферэндумаў у Луганскай і Данецкай абласцях, прэс-служба Крамля паведаміла, што « ў Маскве з павагай ставяцца да волевыяўлення насельніцтва Данецкай і Луганскай абласцей і зыходзяць з таго, што практычная рэалізацыя вынікаў рэферэндумаў пройдзе цывілізаваным шляхам, без якіх-небудзь рэцыдываў гвалту, праз дыялог паміж прадстаўнікамі Кіева, Данецка і Луганска».

У закліку таксама ідзе гаворка пра тое, што вышэйшым органам дзяржаўнай улады ў Данецкай народнай рэспубліцы з гэтага часу з'яўляецца Вярхоўны савет, які фармуе ўрад ДНР і Савет бяспекі ДНР. Пушылін дадаў, што новае дзяржаўнае ўтварэнне абавязваецца выконваць свабоду сумлення і веравызнання ўсіх традыцыйных рэлігійных канфесій і паважаць традыцыйныя пункту гледжання ў сферы рэлігіі.

Рэферэндум, праведзены ў Данбасе, пад рулямі расійскіх аўтаматаў, не прызнала ніводная дзяржава свету.

Каментары38

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» калекцыйную манету з Камеруна5

«Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма». Лукашэнка наракае, што мужчыны-беларусы «стапталіся»23

Патрыярх Кірыл мае падатковы псеўданім Іван Захаравіч Прохараў4

Беларусаў, якія нанеслі свае бізнэсы на карту «Новай Беларусі» і вярнуліся ў краіну, прымушаюць каяцца і клясці Лібера7

Халезін незвычайна параўнаў Шрайбмана і Чалага3

«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай9

«Вы п**ары, у нас пратэрміноўка». У Мінску бягучы радок на мясной краме ўзбунтаваўся ВІДЭА4

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі1

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць