Расейскія войскі не былі адведзеныя ад украінскай мяжы і вядуць актыўную правакацыйную дзейнасць.

Пра гэта заявіў камандуючы Нацгвардыяй Украіны Сцяпан Палтарак, адказваючы на пытанні журналістаў у Харкаве.

«Па шматлікім сваім становішчы і складзе расійскія войскі практычна не мяняюцца», — адзначыў ён.

Палтарак падкрэсліў, што расійскія войскі вядуць актыўную перадыслакацыю, актыўную правакацыйную дзейнасць, перасякаюць украінскія паветраныя межы ці спрабуюць гэта рабіць.

«Яны спрабуюць стварыць нервовую абстаноўку ў нашых вайскоўцаў і памежнікаў. Гэта зразумела — гэта адна з формаў дзеянняў для таго, каб стварыць паніку, дыскамфорт у нашых шэрагах», — сказаў ён.

Палтарак адзначыў, што ўкраінскія сілавікі адсочваюць сітуацыю, выразна разумеюць, што робяць расійскія вайскоўцы, і гатовы адэкватна адказваць.

Як вядома, 7 мая Пуцін заявіў на прэс-канферэнцыі аб адводзе расійскіх войскаў ад украінскай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?