Міністр працы і сацабароны Уладзімір Патупчык выбраны сёння на справаздачна-выбарнай канферэнцыі Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА) старшынёй гэтай арганізацыі. За яго прагаласавалі 91 з 97 дэлегатаў форуму.

Усяго было 4 кандыдатуры, акрамя Патупчыка на гэту пасаду прэтэндавалі бізнесмен Сяргей Касьяненка, Аляксандр Рудскіх (які ўзначальваў БФЛА да 2003 года) і Анатоль Бадуеў. Апошнія двое знялі свае кандыдатуры на карысць Патупчыка.

На гэтай пасадзе Патупчык змяніў Леаніда Міхайлоўскага, які ўзначальваў БФЛА з чэрвеня 2003 года.

Намеснікам старшыні БФЛА застаўся галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Анатоль Бадуеў. Генеральным сакратаром выбрана старшы трэнер нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Таццяна Ледаўская. Таксама выбраны прэзідыум у складзе 20 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?