У складзе Савета бяспекі Беларусі застаўся адзін памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы — Віктар Лукашэнка. Да выдання кіраўніком дзяржавы 1 лістапада 2007 года ўказа № 556 памочнікам прэзідэнта ў гэтай сферы ў дапаўненне да асноўнай пасады — дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі — афіцыйна з'яўляўся і Віктар Шэйман. Цяпер яго пасада ў спісе членаў Савета бяспекі сфармулявана як дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У прэс-службе Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі пракаментаваць БелаПАН гэтае змяненне не здолелі.

Нагадаем, В.Лукашэнка быў уведзены ў склад Савета бяспекі 5 студзеня 2007 года. Памочнікам прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы ён з'яўляецца з пачатку 2005 года.

Указам № 556 са складу Савета бяспекі выведзены былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў. Яго месца заняў новы спікер ніжняй палаты Вадзім Папоў.

Былога старшыню КДБ Сцяпана Сухарэнку, які быў адпраўлены ў адстаўку гэтым летам, у Савеце бяспекі замяніў цяперашні кіраўнік галоўнай беларускай спецслужбы Юрый Жадобін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?