Як паведаміла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава, на гэтым тыднi надвор’е ў Беларусi ў цэлым чакаецца няўстойлiвае.

Так, 7—8 лiстапада чакаюцца ападкi, пераважна ў выглядзе мокрага снегу. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 — мiнус 1 градуса да 5—7 градусаў марозу. У дзённыя гадзiны будзе ад мiнус 4 да плюс 3 градусаў. У канцы гэтага тыдня Беларусь зноў апынецца пад уплывам актыўнага атлантычнага цыклону, якi прынясе ў рэспублiку ападкi ў выглядзе снегу. У начныя гадзiны будзе ад 0 да 6 градусаў марозу, пры праясненнях да мiнус 8 градусаў. Удзень тэмпература будзе вагацца ад мiнус 3 да плюс 2 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?