Аляксандр Лукашэнка 13 мая прыняў даверчыя граматы паслоў васьмі замежных дзяржаў.

Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі дыпламаты з Аўстраліі, Грэцыі, Італіі, Камбоджы, Кітая, Сербіі, Судана і Чэхіі.

«Спадзяюся, што ваша актыўнасць, ініцыятыўнасць, аб'ектыўнасць дадуць адчувальныя практычныя вынікі ў Беларусі, дадуць магчымасць узяць новую вышыню ў двухбаковым супрацоўніцтве. У вашых сілах пашырыць яго рамкі, прыўнесці больш пазітыву і разнастайнасці, пазнаёміць, зблізіць і ўзаемна ўзбагаціць нашы культуры, садзейнічаць актывізацыі бізнесу і проста чалавечых кантактаў», — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы гарантаваў, што замежныя паслы на беларускай зямлі сустрэнуць гатоўнасць да вырашэння абсалютна любых пытанняў, імкненне да плённай і выніковай сумеснай работы. «Мы зробім усё, каб адносіны з краінамі, якія вы прадстаўляеце, сталі дастойным прыкладам дружбы і дзелавога партнёрства», — запэўніў беларускі лідар.

«Я зраблю ўсё для таго, каб, калі прыйдзе час ратацыі і вашага ад'езду з Беларусі, вы аб гэтым вельмі моцна пашкадавалі. Я хачу, каб наша Беларусь стала вашым другім домам. Так было амаль з усімі пасламі, якія былі ў нас у краіне, прадстаўлялі вашы дзяржавы», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?