Мітрапаліт Павел на прэс-канферэнцыі 13 мая ў Мінску прызнаўся, што яму падабаецца «прыгожы спорт».

«Мне падабаецца прыгожы хакей, футбол, — сказаў ён. — Калі быў студэнтам семінарыі, я гуляў у валейбол, гэта мой любімы спорт. Калі быў маленькі, ганяў у футбол».

Праваслаўны іерарх паведаміў, што іншым разам глядзіць снукер (від гульні ў більярд, які адрозніваецца працягласцю партый) і нават «сам іншым разам захапляўся гульнёй у більярд». «Чэмпіянат свету па футболе я гляджу. Але гэта не азначае, што я за кагосьці перажываю. Мне падабаецца, калі прыгожа гуляюць, але калі б'юць, робяць нейкія падсечкі, прымяняюць фізічную сілу, нядаўна я даведаўся, што там камусьці яшчэ і шыю зламалі…» — сказаў ён.

Сёння сам спорт «адыходзіць на другі план», са шкадаваннем зазначыў мітрапаліт Павел, а найбольш ярка праяўляецца «такі складнік, як бізнес».

Ён расказаў, што аднойчы пабываў у амерыканскай сталіцы азартных гульняў Лас-Вегасе, «паглядзеў, як там гуляюць». Уладыка падкрэсліў, што не гуляе «ў азартныя гульні, тым больш з дзяржавай», і параіў усім так рабіць. Адпаведнае ж стаўленне ў яго і да латарэй.

«Хочацца пажадаць, каб спорт развіваўся, каб у людзей быў добры спартыўны кірунак інтарэсу, але калі гэта ператвараецца ў жорсткі азарт, калі людзі робяць на стадыёне стаўкі і, нічога не атрымаўшы, пачынаюць кідаць выбуховыя пакеты — я супраць гэтага», — дадаў мітрапаліт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?