Падатковыя органы Беларусі за першы квартал, паводле папярэдняй ацэнкі, выключылі з ценявога абароту таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых сродкаў на Br70,7 млрд, што ў супастаўных цэнах у 2 разы больш, чым у студзені-сакавіку мінулага года. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

У выніку пазапланавых тэматычных аператыўных праверак фізічных асоб выяўлена 393 выпадкі лжэпрадпрымальніцтва. Арыштавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і даходу, атрыманага ад незаконнай дзейнасці, на Br11,8 млрд. У даход дзяржавы накіравана Br8,7 млрд, або 197,5 працэнта ўзроўню першага квартала 2013 года. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 379 правапарушальнікаў. Сума накладзеных штрафаў склала Br1 млрд. Акрамя таго, 675 фізічным асобам вынесены папярэджанні.

Падатковыя органы ў студзені-сакавіку правялі 135 пазапланавых тэматычных аператыўных праверак, па выніках якіх устаноўлены факты, калі лжэпрадпрымальнікі займаліся перавозкай пасажыраў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 36 фізічных асоб, агульная сума штрафу склала Br157,2 млн, арыштавана 47 аўтамабіляў на Br2,6 млрд, суды прынялі рашэнні аб канфіскацыі чатырох аўто на Br231 млн.

Усяго ў студзені-сакавіку 2014 года праведзена 13 тыс. 722 праверкі плацельшчыкаў, у тым ліку 9 тыс. 56 праверак суб'ектаў прадпрымальніцтва і 4 тыс. 666 праверак фізічных асоб. Колькасць праверак у параўнанні з адпаведным перыядам 2013 года скарацілася на 10 працэнтаў. Па выніках праверак прад'яўлена для выплаты Br147,6 млрд (141,2 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?