Галоўны настаўнiк нацыянальнай зборнай Бернд Штанге паведамiў спiс футбалiстаў, якiя запрошаны на заключныя матчы адборачнага турнiру ЧЕ-2008 супраць камандаў Албанii i Галандыi. Гэта варатары: Антон Амельчанка, Юрый Жаўноў i Васiль Хамутоўскi; абаронцы: Сяргей Амельянчук, Арцём Радзькоў, Ягор Фiлiпенка, Кiрыл Паўлючак, Павел Пласконны i Раман Кiрэнкiн; паўабаронцы: Аляксандр Глеб, Максiм Рамашчанка, Уладзiмiр Карыцька, Цiмафей Калачоў, Мiкалай Кашэўскi, Iгар Стасевiч, Аляксей Сквярнюк, Аляксандр Кульчы; нападаючыя: Сяргей Карнiленка, Вiталь Кутузаў, Вiталь Радзiвонаў. У блiжэйшыя днi трэнер абяцаў выклiкаць яшчэ двух iгракоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?