Самаабвешчаны «народны губернатар» Валерый Болатаў сёння ў 15:40 пакінуў тэрыторыю Украіны праз міжнародны пункт пропуску «Далжанскі».
Пра гэта піша блогер Сяргей Іваноў на сваёй старонцы ў Facebook.
З яго слоў можна зразумець, што замах на Болатава быў фіктыўным.
«Сёння, у 15:40, «расстраляны» і «страціўшы шмат крыві» самаабвешчаны лідар самаабвешчанай Луганскай рэспублікі Валерый Болатаў перасёк міжнародны пункт пропуску «Далжанскі», каля якога не так даўно яго баевікі расстралялі сям'ю, і з'ехаў у Расійскую Федэрацыю», — напісаў Іваноў.