Дом, у якім нарадзіўся Адольф Гітлер, можа ператварыцца ў міграцыйны цэнтр. Аўстрыйскія ўлады маюць намер адкрыць там моўную школу для мігрантаў.

«Для нас, улічваючы тое, якое значэнне мае гэты дом, вельмі важна выкарыстоўваць яго на карысць людзей», — сказаў прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў Аўстрыі Аляксандр Маракавіц.

Адміністрацыя горада Браўнаў-на-Іне вядзе перамовы з уладальніцай будынка. Баючыся правакацый з боку неанацыстаў, яна адмовілася адкрываць у будынку музей перамогі над нацызмам. Раней муніцыпальныя ўлады планавалі засяліць дом або адкрыць пансіён. Аднак гэтаму запрацівіліся жыхары горада.

У дадзены момант дом нумар 15 па вуліцы Зальцбургер Фарштат пустуе. Перад ім усталяваны мемарыяльны камень супраць вайны і фашызму. У розны час тут размяшчаліся бібліятэка, школа, банк і дом інвалідаў. А ў 1938 годзе па ініцыятыве начальніка партыйнай канцылярыі Марціна Бормана ў будынку быў адкрыты музей нацысцкага мастацтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?