Украінская міліцыя апублікавала афіцыйную інфармацыю аб прычынах смерці людзей падчас масавых беспарадкаў у Адэсе 2 мая.

Начальнік ГУ МУС Украіны ў Адэскай вобласці Іван Кацерынчук паведаміў журналістам, што шэсць чалавек загінулі ад агнястрэльных раненняў, 32 памерлі ў пажары ў Доме прафсаюзаў ад дыму і газу, дзесяць выпалі з вокнаў падчас пажару і разбіліся.

Сярод загінулых — сем жанчын і непаўнагадовае дзіця, астатнія - мужчыны. Неапазнанымі засталіся тры трупы. З апазнаных людзей толькі два чалавекі з'яўляюцца іншагароднімі — гэта жыхары Мікалаеўскай і Вінніцкай абласцей.

Начальнік міліцыі паведаміў, што на месцах злачынстваў былі знойдзены два пісталеты, мноства гільзаў ад розных відаў зброі, «кактэйляў Молатава» і каністра з рэшткамі гаручага рэчыва.

У выніку беспарадкаў і пажару ў Доме прафсаюзаў загінулі 48 чалавек і пацярпелі 247.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?