Украіна ў сераду размясціла эмітаваныя пад гарантыі ЗША пяцігадовыя еўрааблігацыі на 1 мільярд даляраў, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» дасведчаная крыніца. Але не ўдакладніла, з якой менавіта прыбытковасцю былі размешчаныя каштоўныя паперы.

Акрамя гэтага, суразмоўца агенцтва адзначыў, што захоўваецца попыт сярод інвестараў на новыя ўкраінскія каштоўныя паперы.

Як паведамлялася, у сераду ўрад Украіны вырашыла выпусціць еўрааблігацыі на суму да 1 млрд даляраў са стаўкай купона не больш за 2,9% гадавых.

Згодна з пастановай Кабінета міністраў ад 8 мая, выплата працэнтнага даходу па еўрабондах запланаваная штогод 16 лістапада і 16 траўня, пачынаючы з лістапада 2014 года.

Абавязацельствы па аблігацыях забяспечваюцца гарантыяй ЗША. Арганізатарамі выпуску выступілі інвестбанк JP Morgan і Morgan Stanley.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?