У выпадку, калі Масква будзе перашкаджаць правядзенню прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, Захад ўвядзе супраць яе сектаральныя санкцыі. У Вашынгтона і Бруселя ў гэтых адносінах пазіцыя адзіная.

У Лондане дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры выклаў міністрам замежных спраў краін ЕС некаторыя пункты амерыканскага бачання чарговых санкцый супраць Расіі. Гэтыя санкцыі могуць закрануць буйныя сектары расійскай эканомікі, у тым ліку газавы і вугальны, паведамляе Украінская служба Радыё «Свабода».

Раней лідары ЕС, Злучаных Штатаў і краін G7 заяўлялі, што ў выпадку зрыву Масквой прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне і ўварвання на мацерыковую частку Украіны будзе прадпрыняты чарговы, трэці, этап санкцый — супраць цэлых сектараў расійскай эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?