У Гомелі 16 мая здарыўся пажар на будоўлі гіпермаркета.

Паводле інфармацыі МНС, узгаранне гіпермаркета, што будуецца па вуліцы Барыкіна, пачалося прыкладна ў 13.20. На тэрыторыі будоўлі адкрытым полымем гарэў пенапласт на плошчы 500 квадратных метраў. На месца НЗ выехалі прыблізна 10 аўтацыстэрн МНС. Адзін чалавек быў эвакуяваны ратавальнікамі з даху. На гэты момант пажар лакалізаваны.

Замоўцам будаўніцтва з'яўляецца прадпрыемства «Белінвестплаза».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?