Лукашэнка падпісаў указ аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2014 годзе

Аляксандр Лукашэнка 16 мая падпісаў указ № 223 «Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2014 годзе». 

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, указам створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2014 годзе. У яе склад уключаны члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі органаў кантролю. 

Камісія заклікана забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэставання, іншых форм уступных экзаменаў, даваннем абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; прымаць меры па ўстараненні выяўленых парушэнняў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць арганізацыю і правядзенне прыёму; ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў, а таксама забяспечваць асвятленне працы камісіі ў сродках масавай інфармацыі. 

«Указ забяспечыць выкананне заканадаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні ўступных выпрабаванняў і залічэнні абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі», — адзначылі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?