Аляксандр Лукашэнка 16 мая падпісаў указ № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі».

ria.ru

ria.ru

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, дакумент абавязвае індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з 1 ліпеня гэтага года мець дакументы, якія пацвярджаюць набыццё ўсіх тавараў для рэалізацыі, у тым ліку ўвезеных з краін Мытнага саюза. 

Для гэтай катэгорыі прадстаўнікоў малога бізнесу да 1 сакавіка 2015 года ўстаноўлены пераходны перыяд,

на працягу якога прадпрымальнікі могуць распрадаваць набытыя ў краінах МС да 1 ліпеня гэтага года рэшткі тавараў без суправаджальных дакументаў. Пры гэтым указ абавязвае іх да 30 ліпеня гэтага года зарэгістраваць у падатковым органе вопіс рэшткаў тавараў без суправаджальных дакументаў — па кожным гандлёвым аб`екце і складзе. Зарэгістраваныя вопісы належыць захоўваць на гандлёвых аб`ектах, пакуль рэшткі не будуць распрададзеныя. 

Акрамя гэтага, з 1 сакавіка 2015 года з указа № 285 «Аб некаторых мерах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці» будзе выключаны пункт, які цяпер дае прадпрымальнікам магчымасць рэалізоўваць тавары, увезеныя з краін МС без суправаджальных дакументаў, пры ўмове выплаты падатку на дададзены кошт у фіксаваных сумах. 

«Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія будуць мець дакументы на ўсе тавары для рэалізацыі, у адпаведнасці з указам будуць мець права перайсці на спрошчаную сістэму падаткаабкладання або з 1 ліпеня, або з 1 кастрычніка 2014 года», — гаворыцца ў дакуменце. 

Указ таксама прадугледжвае пералік тавараў, якія фізічныя асобы маюць права рэалізоўваць без суправаджальных дакументаў. 

Акрамя таго, дакумент дае ІП права наймаць да трох работнікаў незалежна ад роднасных сувязяў, а таксама здымае абмежаванні па колькасці гандлёвых і іншых аб`ектаў, якія прадпрымальнікі могуць выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?