На чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Мінску, у пятніцу днём адбыліся два матчы.

iihf.com

iihf.com

У нашай групе «В» зборная ЗША выйграла ў авертайме ў Казахстана — 4:3 (1:1, 2:1, 0:1, 1:0).

Сёння а 20:45 пачнецца матч Фінляндыя — Швейцарыя.

Становішча камандаў: Расія — 12 (4 гульні), Латвія — 9 (4), ЗША — 8 (5), Фінляндыя — 6 (4), Беларусь — 6 (4), Германія — 5 (4), Швейцарыя — 3 (4), Казахстан — 2 (5).

У групе А сёння Канада разграміла Італію — 6:1 (1:0, 4:0, 1:1).

Вечарам пройдзе матч Швецыя — Славакія.

Становішча камандаў: Канада — 13 (5), Швецыя — 11 (4), Чэхія, Нарвегія — 6 (4), Францыя — 5 (4), Славакія — 4 (4), Данія — 3 (4), Італія — 3 (5).

У суботу зборная Беларусі, што мае на сваім рахунку дзве перамогі (Казахстан, 4:1: Швейцарыя, 4:3) і дзве паразы (ЗША, 1:6; Фінляндыя, 0:2), правядзе матч супраць Германіі (пачатак у 16:45).

У 12:45 пачнецца матч Латвія — Расія, вечарам (20:45) — Швейцарыя — Казахстан.

Група А: Францыя — Нарвегія (12:45), Данія — Чэхія (16:45), Славакія — Італія (20:45)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?