Відэакліп на песню Chandelier аўстралійскай спявачкі Sia c з удзелам юнай танцоркі Мэдзі Зіглер стаў сапраўднай сенсацыяй. Апублікаваны на YouTube 6 мая відэаролік ужо набраў больш за 7 мільёнаў праглядаў.

Зорка кліпа Мэдзі Зіглер праславілася удзелам у рэаліці-шоў. Ёй усяго 11, аднак у музычным відэа дзяўчынка змагла паказаць усе закладзеныя ў тэкст песні эмоцыі. Пры гэтым ролік не адрозніваецца нейкімі тэхнічнымі дасягненнямі: дзяўчынка проста танцуе ў паўпустой кватэры. Але паглядзіце, як яна гэта робіць.

Прагназуецца, што відэа стане адным з лідэраў па праглядах у гэтым годзе. Музычныя эксперты і артысты кажуць, што гэта адзін з лепшых калі-небудзь знятых кліпаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?