На заключнай вечарыне з серыі «Пятніцы з Гедройцам» сябра журы прэміі Альгерд Бахарэвіч абвясціў шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. У яго ўвайшлі наступныя аўтары і кнігі:

Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: «Логвінаў».

Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: «Звязда».

Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: «Мастацкая літаратура».

Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: «Логвінаў».

Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: «Полацкае ляда».

Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: «Мастацкая літаратура».

Не трапілі ў спіс: «Errata» Сяргея Дубаўца, «Смерць лесбіянкі» Наталкі Харытанюк, «Зкімбы-зымбы» Аляксандра Лукашука, «Казкі для дарослых» Адама Глобуса, «Сарочае радыё» Кацярыны Оаро, «Музы і свінні» Уладзіслава Ахроменкі.

Пераможца будзе названы ў чэрвені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0