Украінскія памежнікі не здолелі затрымаць прэм'ера самаабвешчанай «Луганскай рэспублікі» Валерыя Болатава, калі ён вяртаўся з Расіі ва Украіну. Паводле паведамлення памежнікаў, узброеныя людзі напалі на памежны пост, калі Болатаў быў затрыманы, і адбілі яго. Паводле ж інфармацыі рэсурсу «Інфармацыйны супраціў», пасля перасячэння мяжы Болатавым памежнікі далі сігнал кіраўніцтву Антытэрарыстычнай аперацыі і на памежны пункт Даўжанскі былі высланы два верталёты. Аднак памежнікі ў рэальнасці не затрымлівалі Болатава, а прапусцілі яго і ён з'ехаў на чорным джыпе.

Усяго за сакавік-май у Данецкай і Луганскай абласцях загінула 79 чалавек, яшчэ 125 было выкрадзена баевікамі.

На сёння баевікі кантралююць большасць раёнаў Данбаса, а ўкраінская ўлада — тэрыторыі, дзе размешчаныя значныя вайсковыя часці. Пры гэтым мясцовая міліцыя фактычна стаіць на баку сепаратыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?