Прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк гатовы даць самастойнасць рэгіёнам, калі яны гатовыя выконваць умовы гэтай самастойнасці. У прыватнасці, быць самадастатковымі і фінансава незалежнымі ад цэнтра.

Пра гэта ў ходзе круглага стала ў Харкаве 17 мая заявіў сам прэм'ер-міністр Яцанюк.

Так, ён лічыць, што да моманту ўнясення зменаў у Канстытуцыю і ў Бюджэтны кодэкс можна правесці эканамічны эксперымент у асобных абласцях Украіны.

«Хачу адразу адзначыць, што той эксперымент, які нам прапаноўвалі — «падаткі мы ў сябе пакідаем, але шахцёрам вы будзеце плаціць з цэнтральнага бюджэту» — тут ёсць пытанні», — адзначыў Яцанюк.

Пры гэтым ён прапанаваў прадстаўнікам ўсходніх: «Калі вы гатовыя да таго, каб перайсці на больш высокую ступень эканамічнай самастойнасці — мы гатовыя да гэтага таксама. Толькі вельмі добра падумайце перад тым, як пераходзіць на гэтую эканамічную самастойнасць», — сказаў Яцанюк і дадаў, што прамая датацыя цэнтральнага бюджэту на 180 тыс. шахцёрам складае 34 млрд грыўняў.

Разам з тым Яцанюк заявіў, што мае намер надаць рускай мове асобы статус.

Па словах прэм'ера, «і для рускай мовы, і для моў нацменшасцяў» ўвядуць асобы статус, а ў Данецку і Луганску дарэмна скардзяцца на тое, што іх не чуюць у Кіеве.

«За ўсе гады незалежнасці ў Данецку і Луганску ніколі не было кіеўскай улады. Сістэма кіравання заўсёды была ў руках мясцовых эліт.

Зараз урад не проста чуе, але і хоча зрабіць усё, каб сітуацыя стабілізавалася. Варта зрабіць так, каб Кіеў чуў Данецк, Данецк — Луганск, а Луганск — Львоў», — адзначыў Яцанюк.

Пры гэтым ён адзначыў, што нязменнай застаецца пазіцыя ўрада па дэцэнтралізацыі ўлады.

«Менавіта цяперашні ўрад выступіў з ініцыятывай ліквідацыі дзяржаўных адміністрацый на месцах і перадачы фінансавых паўнамоцтваў выканкамам мясцовых саветаў. Пры гэтым цэнтральная ўлада павінна мець дзяржаўнае прадстаўніцтва, якое атрымае функцыю «агульнага нагляду» за выкананнем заканадаўства на адпаведнай тэрыторыі», — дадаў Яцанюк.

Арсеній Яцанюк выключыў любыя магчымасць перамоваў з тэрарыстамі: «Той, хто з аўтаматамі расстрэльвае людзей — не хоча міру для Украіны. Перамоваў з тэрарыстамі мы весці не будзем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?