Здарэнні3333

Барда Змітра Сідаровіча знайшлі нежывым ва ўласнай кватэры

«Ён двое сутак не адказваў на тэлефанаванні. У яго быў канцэрт, але ён не з'явіўся на яго, — расказвае сябар памерлага, прадпрымальнік Алесь Суша. — Тады бацькі і былая жонка неяк змаглі трапіць у кватэру ў Зялёным Лузе. Цяпер там аператыўнікі, спрабуюць высветліць, што здарылася».

«Судмедэксперт дапускае, што магло быць не забойства. Ускрыццё пакажа», — напісала ў фэйсбуку Марына Сідаровіч.

Зміцер Сідаровіч нарадзіўся ў 1965 у Мінску. Музыка, бард, дудар. У 1991 стварыў гурт «Камелот». Выпусціў кнігу вершаў «Тры жалуды». Аўтар-складальнік даведніка «Вялікія музыкі ХХ стагоддзя». Акрамя бардаўскай песні актыўна займаўся фальклорам. Адраджаў дуду. У 2000 удзельнічаў у альбоме «Вір» гурту «Стары Ольса».

У 2000 Зміцер Сідаровіч разам з гуртамі «Стары Ольса» і «Contredanse» запісаў зборны альбом «Вір» (выйшаў у 2001).

«Следчая група УСК па Мінску працуе ў кватэры Змітра Сідаровіча, дзе сёння ён бы знойдзены без прыкметаў жыцця. Праводзіцца агляд месца здарэння. Пра вынікі паведамім», — напісала ў фэйсбуку прэс-сакратарка Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Пазней Ю. Ганчарова паведаміла ў фэйсбуку:

«Завершаны агляд месца здарэння. Прыкмет гвалтоўнай смерці аглядам не ўстаноўлена. Бачных цялесных пашкоджанняў на целе памерлага няма.

Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая вызначыць дакладную прычыну смерці З.Сідаровіча. УСК па Мінску пачата даследчая праверка».

***

Развітанне з бардам адбудзецца 21 мая. Час і месца будуць удакладненыя. 

 

Каментары33

Цяпер чытаюць

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі перамовы стануць «новай Ялтай», то менавіта Беларусь рызыкуе стаць маўклівай ахвярай вялікай амаральнай здзелкі»21

У Беларусі засталося ўсяго сем прыватных школ4

Вольга Лойка: Я не вельмі веру ў перспектывы міністра Маркава дастаць паўнамоцтвы з-пад ААЦ3

Уладальнік гродзенскай этна-крамы «Цудоўня» ў СІЗА2

Праўладны спявак дамовіўся, каб у туалеце кавярні гучала яго песня9

Пяць высноў з Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая ўвойдзе ў гісторыю20

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ25

Пазняк вітае магчымую здзелку «вызваленне палітвязняў» у абмен на санкцыі77

Вячорка: Ні прызначэнне Дзікавіцкага, ні прызначэнне Коўшык з намі не ўзгаднялася4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць