Дзве мінскія школьніцы, якія ўцяклі з дома, затрыманыя ў Петразаводску, паведамляе rk.karelia.ru.

16-гадовая і 15-гадовая школьніцы прапалі 14 мая. Як высветлілася пазней, у той жа дзень яны выехалі з Беларусі і адправіліся ў вандроўку па Расіі. 15 мая дзяўчат бачылі ў Смаленску, а 16 мая вечарам падлеткаў затрымала петразаводская паліцыя. 

Высветлілася, што адна з дзяўчат адправілася ў вандроўку дзеля сустрэчы з маладым чалавекам, а другая вырашыла скласці ёй кампанію.

Пра тое, што зніклыя ў Мінску непаўналетнія могуць адправіцца ў Петразаводск, карэльскім паліцэйскім паведамілі іх беларускія калегі. 

Ёсць версія, што адна са школьніц пазнаёмілася па інтэрнэце з маладым чалавекам з Мурманска. Закаханыя дамовіліся сустрэцца ў Петразаводску. Другая дзяўчына вырашыла суправадзіць сяброўку на спатканне ў іншую краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?