Ноччу 17 мая з акна аднаго з інтэрнатаў Баранавічаў выкінулі паўгадовага хлопчыка, які ад атрыманых траўмаў памёр.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства быў затрыманы сябра маці, які знаходзіўся ў яе дома, паведамілі ва Упраўленні Следчага камітэта РБ па Брэсцкай вобласці. Сама жанчына ў гэты момант адсутнічала.

Затрыманы, па словах следчых, сцвярджае, што нічога не памятае, бо быў п'яны.

Па факце гібелі дзіцяці заведзена крымінальная справа па п. 2 ч. 2 арт. 139 КК РБ (забойства заведама малалетняй асобы), якая прадугледжвае пакаранне аж да смяротнай кары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?