фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

На гэтым тыдні будзе пераважаць па-летняму цёплае надвор'е, адзначыў сіноптык, дадаўшы, што ўжо цяпер сярэдняя тэмпература паветра на 4-9 градусаў перавышае кліматычную норму.

У першыя дні тыдня ўмовы надвор'я будуць фарміравацца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў і цёплых няўстойлівых паветраных мас. У сувязі з гэтым без дажджоў і навальніц не абыдзецца.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі прагназуюцца ліўні, днём у асобных раёнах магчымы град. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду, месцамі пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 12-19 градусаў, днём будзе ад 24 да 29 градусаў. Па ўсходзе краіны ў асобных раёнах паветра прагрэецца да 30 градусаў, а па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей прагназуецца 21-23 са знакам плюс.

У сераду ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы, днём - град. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-17 градусаў, днём - ад 20 да 27 градусаў цяпла. 

У другой палове тыдня з ростам атмасфернага ціску дажджоў і навальніц стане менш.

У чацвер дажджы пройдуць месцамі, магчымы навальніцы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе плюс 10-17 градусаў, днём прагназуецца ад 21 да 28 градусаў.

З пятніцы па нядзелю характар надвор'я істотна не зменіцца.

Тэмпература паветра ў пятніцу ноччу складзе ад 10 да 17 градусаў цяпла, днём будзе 23-29 градусаў. У суботу і нядзелю ноччу прагназуецца 12-18, днём - 24-30 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?