У першым квартале 2014 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013-га тавараабарот Беларусі з Украінай знізіўся амаль на $200 млн, ці на 13,7%, сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі. 

Украіна з'яўляецца другім па велічыні (пасля Расіі) гандлёвым партнёрам Беларусі. За першы квартал гэтага года тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай склаў 1,25 млрд. долараў і знізіўся амаль на 200 млн. долараў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. 

Пры гэтым экспарт беларускіх тавараў ва Украіну ў аналізаваным перыядзе склаўся на ўзроўні 897,8 млн. долараў і знізіўся ў параўнанні з першым кварталам 2013 года на 49,3 млн. долараў. 

У той жа час імпарт тавараў з Украіны ў Беларусь склаў у студзені—сакавіку 2014 года 353,1 млн. долараў і скараціўся ў параўнанні са студзенем—сакавіком 2013 года на 149,9 млн. долараў, ці амаль на 30%.

Нагадаем, у 2013 годзе тавараабарот Беларусі з Украінай склаўся на ўзроўні 6,25 млрд. долараў. Па велічыні тавараабароту Украіна заняла другое месца ў спісе амаль з 180 краін, з якімі гандлявала летась Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?