Беларускія майстры веславання на байдарках і каноэ паспяхова выступілі на этапе Кубка свету ў чэшскім горадзе Рачыцэ, заваяваўшы 11 узнагарод рознай вартасці, паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму.

Два залатыя медалі ў актыве экіпажа байдаркі-двойкі ў складзе Маргарыты Цішкевіч і Марыны Літвінчук, якія занялі першыя месцы на дыстанцыях 200 м і 500 м. Яшчэ дзве залатыя ўзнагароды ў Дарыны Касцючэнка: яна была лепшай на каноэ-адзіночцы на 200 м, а ў пары з Вольгай Клімавай выйграла заезд на каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 м. У гэтай жа намінацыі беларускі Настасся Карбачова і Жанна Туравец фінішавалі другімі, а Вольга Клімава стала ўладальніцай бронзавай узнагароды на каноэ-адзіночцы. Байдарачніцы Сафія Юрчанка і Надзея Ляпешка выйгралі бронзу ў заездзе двоек, а разам з Аляксандрай Грышынай і Марынай Літвінчук занялі 3-е месца ў заездзе байдарак-чацвёрак.

У мужчынскай частцы спаборніцкай праграмы беларускі экіпаж байдаркі-чацвёркі Павел Мядзведзеў, Раман Петрушэнка, Вадзім Махнёў, Віталь Бялько стаў сярэбраным прызёрам (1 000 м), байдарка-двойка Раман Петрушэнка - Вадзім Махнёў прыйшла да фінішу трэцяй на дыстанцыі 500 м, а канаісты Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай сталі ўладальнікамі бронзавай узнагароды на дыстанцыі 200 м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?