У Славянску і Краматорску Данецкай вобласці будуць спыненыя выплаты з дзяржаўнага бюджэту пенсій і заробкаў насельніцтва ў сувязі з неналежным узроўнем бяспекі.

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак.

«На тэрыторыі Славянска і Краматорска стала крытычна немагчыма ажыццяўляць дзяржаўныя функцыі па забеспячэнні насельніцтва», — паведаміў міністр.

Ён адзначыў, што 18 мая была захоплена газаразмеркавальная станцыя, пашкоджаны лініі электраперадач, парушаныя аб'екты інфраструктуры, у прыватнасці чыгуначных зносін.

«Сёння ў Данецку захапілі чыгуначны вакзал з усёй інфраструктурай, усе гэтыя функцыі будуць спыненыя», — сказаў Аваков.

«Гэтак жа пасля захопу пошты, аддзяленняў банкаў, нападу на інкасатарскія машыны ў гарадах Славянск і Краматорск будуць, мабыць, прыпыненыя выплаты па дзяржаўных абавязацельствах, звязаных з пенсіямі, заробкамі і да т.п.», — дадаў ён.

Па словах Авакава, гэтыя плацяжы будуць назапашвацца, пакуль не з'явіцца магчымасць іх выплаты насельніцтву.

Раней пра пагрозу спынення выплаты пенсій і заробкаў з-за дзеянняў тэрарыстаў казалі ў Мінсацпалітыкі, Дзяржаўным казначэйстве і Нацыянальным банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?