У самай вядомай кавярні Львова — «Львоўскай майстэрні шакаладу» — на днях прадставілі новы асартымент прысмакаў. Цяпер кожны наведвальнік можа паспрабаваць на смак Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна з белага, малочнага або чорнага шакаладу. Па $6 за штуку.

Фігурка прэзідэнта Расіі ў ватоўцы і з бомбай за спіной каштуе танней, чым ва ўціхамірвальнай кашулі і напалеонаўскай трохвуголцы. Але, як адзначаюць наведвальнікі кавярні, для такога прысмака гэты кошт зусім не высокі.

Усе ядомыя статуэткі ў выглядзе прэзідэнта Расіі робяцца ўручную.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?