Валійскі паўабаронца «Манчэстар Юнайтэд» Раян Гігз паведаміў, што завяршае кар'еру футбаліста. 40-гадовы хаўбек будзе асістэнтам новага галоўнага трэнера манкуніянцаў Луі ван Гала.

PA

PA

«Я заўсёды марыў гуляць за «МЮ». Хоць мне сумна ад таго, што я зноў не надзену майку гэтага клуба ў якасці гульца, я магу сказаць, што змог ажыццявіць сваю мару.

Мне пашанцавала гуляць з аднымі з найлепшых футбалістаў свету пад кіраўніцтвам такога трэнера, як Алекс Фергюсан. Акрамя таго, я гуляў для найлепшых фанатаў у свеце. Я заўсёды адчуваў і цаніў вашу падтрымку», — напісаў Гігз у адкрытым лісце.

Гігз выступаў за «МЮ» з 1990 года. За гэты час гулец зборнай Уэльса выйграў 34 трафеі з «МЮ», у тым ліку — 13 чэмпіянатаў Англіі, 4 Кубкі і 9 Суперкубкаў Англіі, 2 Лігі чэмпіёнаў.

Гігз з'яўляецца рэкардсменам Англійскай прэм'ер-лігі па колькасці матчаў (632), рэкардсменам «МЮ» па колькасці афіцыйных матчаў (963), а таксама рэкардсменам па колькасці матчаў у еўракубках (157).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?