Паралельна з чэмпіянатам свету па хакеі ў Мінску 20-21 мая пройдзе турнір аматарскіх каманд, прысвечаны гэтай падзеі, паведамілі ў Прэзідэнцкім спартыўным клубе.

У турніры прымуць удзел чатыры лядовыя дружыны: хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі, хакейны клуб «Легенды хакея СССР», ХК «Газпрам экспарт» і пераможца чэмпіянату горада Мінска - каманда «Сталіца».

Балельшчыкам будзе прадастаўлена ўнікальная магчымасць гэтымі днямі ўбачыць не толькі цяперашніх зорак хакея, але і легендарных майстроў мінулага. Аляксандр Якушаў, Вячаслаў Фяцісаў, Аляксей Касатонаў, Сяргей Макараў, Валерый Каменскі, Вячаслаў Буцаеў і многія іншыя вядомыя хакеісты, якія праславілі савецкую школу хакея, выйдуць на мінскі лёд. Для шэрага вышэйпералічаных ігракоў не засталося непакораных вяршынь у іх аматарскай гульні, але яны прадаўжаюць гуляць у хакей праз шмат гадоў пасля завяршэння сваіх слаўных прафесійных кар'ер.

У паўфіналах 20 мая каманда кіраўніка Беларусі сустрэнецца з «Легендамі», а газпрамаўцы згуляюць са «Сталіцай». Пераможцы гэтых паядынкаў 21 мая сустрэнуцца ў вырашальным матчы аматарскіх спаборніцтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?