Сёння ля «Чыжоўка-Арэны» быў затрыманы шведскі праваабаронца Роберт Хорд, паведамляе ў сваім фэйсбуку праваабаронца Таццяна Равяка.

Пры сабе ў сумцы Хорд меў швэдар з выявай палітвязня Алеся Бяляцкага, якую знайшлі пры надглядзе. У выніку Хорда выпусцілі, а вось адзенне не аддалі.

Алесь Бяляцкі ў 2011 годзе асуджаны на 4,5 гады, нібыта за нявыплату падаткаў. Насамрэч тыя грошы ішлі на праваабарончую дзейнасць.

Сёння на «Чыжоўцы» адбудзецца гульня Італія – Швецыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?