У Брэсце і Мінску 19 мая прайшлі другія паўфінальныя матчы чэмпіянату Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх каманд. Па іх выніках вызначыліся каманды, якія аспрэчаць першае і трэцяе месца ў турніры.
БГК без праблем разабраўся з «Гомелем», фота bgk-meshkova.com.
Серыя плэй-оф праводзілася да дзвюх перамог адной з каманд. 17 мая ў Гомелі пераможца рэгулярнага сезона брэсцкі БГК імя Мяшкова з лікам 28:17 разграміў мясцовы клуб, а мінскі СКА быў мацнейшы за землякоў з «Вікторыі-Рэгіі» — 39:28.
19 мая прайшлі матчы ў адказ. БГК імя Мяшкова на дамашняй пляцоўцы Палаца спорту «Вікторыя» зноў быў значна мацнейшы за «Гомель» — 36:17. У Мінску СКА быў мацнейшы за «Вікторыю-Регію» — 32:29.
23 і 25 мая Гомель і «Вікторыя-Рэгія» разыграюць бронзавыя медалі,
БГК і СКА будуць спрачацца за чэмпіёнства.
На сайце БГК паведамляецца, што першы матч СКА — БГК пройдзе ў Мінску 23 мая, 25 мая каманды згуляюць у Брэсце.
БГК быў чэмпіёнам з 2004 па 2008 гады, СКА — з 1993 па 2002-і.