Беларускае Міністэрства замежных спраў настойліва рэкамендуе суграмадзянам пры планаванні паездак у Тайланд уважліва адсочваць наяўную ў адкрытым доступе інфармацыю аб развіцці сітуацыі ў гэтай дзяржаве, гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце МЗС.
У выпадку магчымага абвастрэння сітуацыі беларусам рэкамендуецца ўстрымлівацца ад наведвання Тайланда да нармалізацыі становішча ў краіне.
Як паведамляюць замежныя СМІ, 20 мая армія Тайланда аб'явіла пра ўвядзенне ваеннага становішча. Такі крок быў зроблены для падтрымання правапарадку ў краіне, ахопленай палітычным крызісам.
Апазіцыя з лістапада 2013 года дабіваецца адхілення ад улады прэм'ер-міністра Йінглак Чынават і стварэння народнага савета, які будзе выконваць функцыі ўрада.
Дэманстранты паабяцалі наладзіць «фінальную бітву» ў найбліжэйшыя дні. Лідары пратэсту займаюць крыло ўрадавай штаб-кватэры. Колькасць ахвяр канфлікту ацэньваецца ў 28 чалавек.