Другім фігурантам крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка генпракурора Беларусі Аляксандра Архіпава з'яўляецца экс-спікер ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Канаплёў.

«Канаплёў абвінавачваецца па частцы 1 арт. 406 «Неданясенне аб злачынстве» Крымінальнага кодэкса Беларусі», — паведаміла ў аўторак крыніца, знаёмая з матэрыяламі дадзенай крымінальнай справы.

Яна таксама ўдакладніла, што «ні Архіпаў, ні Канаплёў не затрыманыя, яны сёння з'явіліся на пачатак судовага працэсу ў Вярхоўны суд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?