Беларуская федэрацыя біятлона падвяла вынікі сезона-2013/14 і ўзнагародзіла членаў нацыянальнай зборнай.
Дар'я Домрачава і Валерый Вакульчык
Надзея Скардзіна і Валерый Вакульчык
Юрый Чыж і Валерый Вакульчык
Падчас урачыстага вечара трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава атрымала ў падарунак ад кіраўніка БФБ [і старшыні КДБ] Валерыя Вакульчыка вінтоўку Мосіна ўзору 1891 года. А генеральны дырэктар ТАА «Трайпл» Юры Чыж ўручыў трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы ключы ад трохпакаёвай кватэры ў цэнтры Мінска плошчай 268 квадратных метраў.
Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Надзея Скардзіна атрымала дакладную копію Вялікага крыштальнага глобуса і аднапакаёвую кватэру.
Таксама першаму трэнеру Домрачавай Альберту Мусіну была ўручана прэмія ў 90 тысяч долараў, паведамляе афіцыйны сайт БФБ.