У сувязі з уступленьнем 1 студзеня 2008 году шэрагу дзяржаў Эўразьвязу ў Шэнгенскую зону Беларусь не плянуе павялічваць кошт беларускай візы да 60 эзраў. Пра гэта паведаміў 7 лістапада начальнік пашпартна‑візавага аддзелу консульскай управы Міністэрства замежных спраў Ігар Сакрэта на круглым стале, прысьвечаным актуальным пытаньням турызму, на выставе «Турбізнэс‑2007» у Менску.

Паводле ягоных слоў, улічваючы нацыянальныя інтарэсы, Беларусь разглядае прымяненьне некаторых мер у адказ, што датычыць пытаньня павелічэньня кошту беларускай візы, аднак павышаць да 60 эўраў не плянуе. Краіна зацікаўленая ў разьвіцьці ўязнога турызму, падкрэсьліў Ігар Сакрэта.

З 1 студзеня 2008 году ў зону Шэнгенскага пагадненьня увойдуць дзевяць краін: Літва, Латвія, Польшча, Вугоршына, Чэхія, Славакія, Эстонія, Мальта й Славенія. Швайцарыя, якая таксама мусіла была ўвайсьці ў Шэнген, адкладае тэрмін свайго уступленьня, як мяркуецца, да 1 лістапада 2008 году.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0