Расійскія войскі, якія праводзілі вучэнні паблізу заходняй мяжы Расіі, вырашылі вярнуць у месцы пастаяннай дыслакацыі, каб пазбегнуць спекуляцый падчас выбараў ва Украіне. Пра гэта заявіў у сераду, 21 мая, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Паводле яго слоў, гэтае рашэнне звязана з жаданнем «стварыць дадатковыя ўмовы, добразычлівыя ўмовы вакол прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне», «каб не было спекуляцый ніякіх».

Пуцін таксама паведаміў аб затрыманні ў Расіі членаў ўкраінскіх радыкальных груповак.

«Мы самым уважлівым чынам назіраем за ўсімі рухамі цела некаторых радыкальных груп ва Украіне, і ёсць ужо затрыманыя ў Расіі», — сказаў прэзідэнт Расіі. Супрацоўнікі ФСБ, паводле яго слоў, уважліва сочаць за іх рухамі і ва Украіне, і калі яны перасякаюць расійскую мяжу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0