Сёння ў горадзе Лісічанск Луганскай вобласці было захоплена памяшканне акруговай выбарчай камісіі акругі №110. Такім чынам пад кантролем тэрарыстаў знаходзяцца 6 з 12 АВК на Луганшчыне.
Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы Цэнтрвыбаркама Канстанцін Хіўрэнка.
Паводле яго слоў, членаў камісіі ў Лісічанску выгналі з памяшкання АВК, а ўваход апячаталі пячаткай ДНР.