Старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі падзяліўся ў інтэрв'ю «Советскому спорту» меркаваннем аб паводзінах расійскіх заўзятараў.

— Напэўна чулі пра тое, што нядаўна адбылося ў Санкт-Пецярбургу [беспарадкі падчас матчу «Зеніт» — Дынама»]. Ці існуе праблема заўзятараў у Беларусі?

— Выдатна абазнаны аб тым, што адбываецца ў Расійскай футбольнай прэм'ер-лізе. З аднаго боку, у Расіі нядаўна былі прынятыя сур'ёзныя заканадаўчыя меры з жорсткім падыходам. Я рызыкую нарвацца на крытыку нашага фан-сектара, але ёсць рэчы, праз якія пераходзіць нельга. У нас былі канфлікты, звязаныя з рознай забароненай сімволікай. Для мяне проста было дзікасцю пачуць ад піцерскіх фанатаў абразы ў адрас Яшына. Часцяком трыбуны ў сваіх мэтах выкарыстоўваюць людзі, якім начхаць на футбол. Калі ў нас будзе нешта падобнае, будзем прымаць меры.

— Мы былі на матчы БАТЭ — «Дынама Мінск», паўтары гадзіны і не пачулі ніводнага мацюка, і гэта дзіўна.

— Бывае ўсё, але ў цэлым у нас народ крыху іншы. Нядаўна праводзіў дзелавую сустрэчу ў Мінску, гэта было перад гульнёй Расіі і Казахстана на хакейным чэмпіянаце свету. На свае вочы бачыў шмат падвыпіўшых заўзятараў. Потым прачытаў у прэсе статыстыку правапарушэнняў. Аказалася, што колькасць злачынстваў падчас правядзення першынства скарацілася. У нас былі засцярогі на конт таго, што людзі, пра якія мы казалі, выкарыстоўваюць свята 9 мая ў сваіх мэтах. На шчасце, усё прайшло ціха і мірна. Мы маленькі, але горды народ і не жадаем, каб у краіне дамінавалі рускія, палякі ці хто-небудзь іншы, але пры гэтым рады ўсім гасцям, калі яны, вобразна кажучы, не лезуць з нагамі на стол, — сказаў Капскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?