Два расійскія патрульныя самалёты ў сераду парушылі паўднёвакарэйскую зону СПА ў раёне Японскага мора.

Пра гэта паведаміў Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў (АКНШ) Паўднёвай Карэі, піша «Інтэрфакс».

«Два патрульныя самалёты Іл-38 увайшлі ў ідэнтыфікацыйную зону СПА над Усходнім (Японскім) морам у 8:40 і знаходзіліся там каля гадзіны», — заявіў прадстаўнік АКНШ.

Паводле яго слоў, на перахоп расійскіх самалётаў былі накіраваны два паўднёвакарэйскія знішчальнікі F-15, якія па радыёсувязі запатрабавалі ад іх пакінуць зону. Пасля расійскія самалёты пакінулі яе.

Так званая ідэнтыфікацыйная зона СПА Паўднёвай Карэі, якая была створана ў 1951 годзе і значна пашырана ў 2013, распаўсюджваецца далёка за межы паветранай прасторы краіны і не замацаваная міжнародным правам.

Таксама сёння ў Мінабароны Фінляндыі заявілі аб парушэнні двума расійскімі самалётамі паветраных межаў над Фінскім залівам.

«Ваенна -паветраныя сілы правялі аператыўную ідэнтыфікацыю палётаў», — цытуе прадстаўніка фінскага абароннага ведамства Reuters. Ён дадаў, што ў дадзены момант праводзіцца дбайнае расследаванне інцыдэнту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?