Адна з самых нашумелых тэмаў апошніх дзён — лідарства Беларусі паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па спажыванні алкаголю — 17,5 літра на душу насельніцтва ў пераліку на чысты спірт.

Зрэшты, Міністэрства аховы здароўя Беларусі запярэчыла, што лічба завышаная, назваўшы іншы паказчык — 11,14 літра. Нават калі так, то і гэта прыкрае месца ў першай дваццатцы! Аднак афіцыйная статыстыка ў нашай краіне не ўлічвае самаробныя алкагольныя напоі і нелегальна ўвезеныя ў Беларусь.

Рух «За Свабоду» прапануе шэраг захадаў па дэалкагалізацыі насельніцтва і антытытунёвыя меры — гэта адзін з пунктаў «Народнай праграмы», які тычыцца рэформаў у сферы аховы здароўя. Нагадаем, «Народная праграма»- гэта ініцыятыва Руху «За Свабоду» па выпрацоўцы канцэпцыі пераўтварэнняў у Беларусі з дапамогай экспертнага і шырокага грамадскага абмеркавання надзённых пытанняў развіцця краіны.

Сярод мераў па зніжэнні спажывання алкаголю і тытуню прапануюцца:

— Значнае павелічэнне акцызаў на алкаголь і цыгарэты (напрыклад, кошт бутэлькі гарэлкі мусіць быць роўны не меней за мінімальны дзённы заробак);

— Забарона продажу піва і моцнага алкаголю ад 22:00 вечара да 10:00 раніцы;

— Вынас продажу цыгарэт і алкаголю ў спецыялізаваныя крамы і шапікі;

— Поўная забарона рэкламы цыгарэт, піва і моцнага алкаголю ў СМІ і на білбордах, а таксама гандлёвых марак вытворцаў цыгарэт і алкаголю;

— Павелічэнне ўзроставага цэнзу на забарону продажу цыгарэт, піва і моцнага алкаголю асобам да 21 года;

— Забарона вырабніцтва і продажу пладова-ягадных він («чарніла») на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?