Часопіс «ПрайдзіCвет» і Цэнтр «Экумена» абвяшчаюць конкурс паэтычнага перакладу псалмоў на беларускую мову.

Для перакладу прапануюцца наступныя псалмы (нумарацыя Септуагінты, у дужках — масарэцкая):

Пс. 1 (1)

Пс. 8 (8)

Пс. 22 (23)

Пс. 50 (51)

Пс. 62 (63)

Пс. 83 (84)

Пс. 136 (137)

Умовы конкурсу:

Перакладчыкі могуць перакладаць з наступных крыніцаў: з арыгінальнай старажытнагабрэйскай, з арыгінальнай старажытнагрэцкай Септуагінты (пры валоданні, адпаведна, старажытнагабрэйскай і старажытнагрэцкай мовамі), а таксама могуць спампаваць падрыхтаваныя Аргкамітэтам конкурсу тэксты псалмоў па-старажытнагабрэйску з падрадковым перакладам са старонкі часопіса «ПрайдзіСвет»

Крытэрам ацэнкі журы будзе не толькі дакладнасць перакладу, але і яго мастацкія вартасці.

Свае працы з пазнакай «Пераклад псалмоў» дасылайце на адрас [email protected] да 10 ліпеня 2014 г. 23 гадзін 45 хвілін па беларускім часе. У лісце пазначце, калі ласка, сваё імя, прозвішча, месца пражывання і прафесію.

Усе пераклады, прадстаўленыя для ацэнкі паважанага і кампетэнтнага журы, будуць зашыфраваныя.

Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы, найлепшыя пераклады будуць апублікаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?