«Апазіцыя — гэта добры заробак. Я не кажу, што там няма сумленных людзей. У апазіцыі людзі розныя, мабыць, ёсць заблудшыя. Але я кажу пра вярхушку. У апазіцыі ёсць розныя «Гавары праўду», «Вясна», «Хартыя». Нешта там далі апазіцыі перад чэмпіянатам свету па хакеі, дакладваюць мне спецслужбы, а я кажу, што яны ж не звезлі грошы з краіны. Дом купілі, машыну заправілі. Добра, што ім даюць там грошы, а нам не даводзіцца даплачваць ім, як робяць у Расіі.

У каго ёсць мільярды — ён ніколі не будзе апазіцыйным палітыкам [аб Прохараву].

Керымава б мы таксама арыштавалі — і Расіі б яго не выдалі. Хто такі Валошын? Ён меншы за Баўмгертнера. Яго б ніхто не чапаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю Ксеніі Сабчак для тэлеканала «Дождж».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0