Ксенія Сабчак падарыла Лукашэнку кнігу «Восень патрыярха». Лукашэнка прызнаўся, што не чытаў ніводнай кнігі Габрыэля Гарсіі Маркеса.

Сабчак нагадала эпізод рамана, калі дыктатар вырашыў зладзіць сваё пахаванне, каб даведацца, як людзі ставяцца да яго насамрэч. Сабчак спыталася, як бы Лукашэнка хацеў быць пахаваны.

«Я ўсё больш схіляюся да таго, каб мяне пахавалі ў роднай вёсцы. Мне ў вёсцы спакайней.

Малодшаму сыну ў вёсцы таксама падабаецца. Мы бяром косы, граблі. Косім сена, сушым. Саджаем градкі. Пасадзілі бульбу, моркву. Хутка паеду, пагляджу як яно там.

Я не магу не выставіць сваёй кандыдатуры на выбарах, а раптам пасля мяне нешта абваліцца.

Я не лічу, што «змяняльнасць улады» — гэта такая ікона, на якую павінны ўсе маліцца.

Дурасць казаць, што гадую нейкага пераемніка. Чалавек сам павінен падняцца. Я буду самым шчаслівым, калі прыйдзе такі чалавек. Я не ўчапіўся за ўладу», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?