«Няма беларускай нацыянальнай ідэі. У мяне кніжак дзесяць ляжыць, я паставіў такую задачу знайсці. Усё прапанаванае мне не спадабалася. Там ёсць і добрыя думкі, але не зачэпяць яны ўвесь народ».

Сабчак сказала, што ў Расіі нацыянальнай ідэяй сталася «мы не Еўропа». А ці Еўропа Беларусь?

«Беларусь — гэта цэнтр Еўропы. Ён у нас пад Полацкам. Нам прапаноўвалі патрыятызм як нацыянальную ідэю, але нацыянальная ідэя павінна адрознівацца ад ідэі іншай краіны». Лукашэнка сказаў, што апазіцыя спрабавала стварыць нацыянальную ідэю на базе «незалежнасці», чарговы раз узгадаў міф аб «рускіх на чамаданах».

Таксама напрыканцы кіраўнік Беларусі прызнаўся, што не пасадзіў бы Навальнага ў турму. Сабчак адразу згадала беларускіх палітвязняў, на што атрымала адказ: «А не трэ' было кайлом дзверы ўрада біць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0