У 15:09 у аўторак, 20 мая, мужчына здзейсніў самагубства на чыгунцы.
Ён кінуўся пад цягнік Орша — Маладзечна каля станцыі Селівонаўка (Маладзечанскі раён) і загінуў.
Асобу мужчыны не ўстанавілі. На выгляд яму 75-80 год, рост 170 сантыметраў, хударлявы, сівы.
Міліцыя просіць паведаміць тым, хто можа пазнаць загінулага, па тэлефоне 102.
Пра здарэнне распавяла Таццяна Субач, лейтэнант міліцыі, старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце
0
0
0
0
0
0